3 траўня 2024, Пятніца, 20:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Кавалгін: Людзі ў цывільным паводзілі сябе як бандыты

33
Зміцер Кавалгін: Людзі ў цывільным паводзілі сябе як бандыты

Удзельнік акцыі, які нёс плакат «Волю Колю», мае намер падаць заяву ў суд аб выкраданні і ўтрыманні ў закладніках.

Кіраўнік «Маладых дэмакратаў» Зміцер Кавалгін распавёў charter97.org падрабязнасці таго, што здарылася.

«Паведамленні пра тое, што мяне збілі, злёгку перабольшаныя. Мне нанеслі пару ўдараў па нырках і штурхнулі нагой, але па галаве не білі. У дадзены момант я адчуваю сябе даволі добра», - адзначыў актывіст.

Ён дадаў, што гэта адбывалася недалёка ад офіса Аб'яднанай грамадзянскай партыі на скрыжаванні вуліц Веры Харужай і Максіма Багдановіча.

«Калі мы выйшлі з транспарту, у якім ужо былі людзі ў цывільным, пад'ехаў мікрааўтобус сіняга колеру. Адтуль выбеглі дужыя хлопцы і мяне і сябра Станіслава Рамановіча павязалі. Я ляжаў на падлозе, а бандыты, якія скралі нас, прыціскалі мяне нагамі. Нас вазілі па горадзе і чакалі нейкага званка, пасля ім загадалі нас праверыць. Яны шукалі плакат «Волю Колю», але ў мяне яго не было. Іх твары выглядалі расчаравана. У нас адабралі тры сцягі і выкінулі зусім блізка ад Цэнтральнага РУУС. Зараз я буду адстойваць сцягі, якія ў мяне папросту скралі, і намерваюся пісаць заяву на выкраданне і ўтрыманне ў закладніках», - падсумаваў Зміцер Кавалгін.

Нагадаем, учора пасля заканчэння акцыі, прысвечанай Дню Волі ў Менску, былі затрыманыя восем удзельнікаў мерапрыемства.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках