Віця Лукашэнка ездзіў у ААЭ на гонкі Формулы-1
66- 25.03.2013, 19:45
Мала хто ведае, што цяперашняму візіту ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты Аляксандра Лукашэнкі папярэднічаў візіт у гэтую краіну ягонага сына і памочніка Віктара Лукашэнкі.
У лістападзе 2012 года прыбыў сюды, каб асабіста прысутнічаць на заключным этапе гонак Формулы-1, піша ў сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» журналістка Святлана Калінкіна.
Гэта забаўка моцных гэтага свету, да якой далучыўся Віктар Лукашэнка, чамусьці прываблівае належную ўвагу толькі арабскіх СМІ.
Між тым тады, у лістападзе, у Абу-Дабі асабіста сачыць за гонкай прыляцелі: прэзідэнт Гвінэйскай Рэспублікі, прэзідэнт Руанды, прэзідэнт Казахстана, прэзідэнт Рэспублікі Сэйшэльскія Выспы, прэзідэнт Чэчэніі, прэзідэнт Ірака. А таксама мноства спадчынных прынцаў, у ліку якіх апынуўся і Віктар Лукашэнка.
Нагадаем, што гэтымі днямі Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем працягнуў ваяж з Інданэзіі і Сінгапура ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, дзе запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам ААЭ і прадстаўнікамі бізнэс-колаў.