6 траўня 2024, панядзелак, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэл Шварцэнберг: Менск тармозіць пытанне з шэнгенскімі візамі

34
Карэл Шварцэнберг: Менск тармозіць пытанне з шэнгенскімі візамі

Міністр замежных спраў Чэшскай Рэспублікі Карэл Шварцэнберг сустрэўся са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай.

Адразу пасля сустрэчы Івонка Сурвіла дала інтэрв'ю «Радыё Свабода», у якім распавяла пра сустрэчу.

«Казалі мы і пра Шэнгенскія візы для грамадзян Беларусі. Спадар Шварцэнберг сказаў, што па пытанні віз не Еўропа супраціўляецца памяншэнню кошту і лібералізацыі візавага рэжыму, а Беларусь. І сказаў, што вельмі цяжка казаць аб сумесных дзеяннях у гэтай галіне, таму што некаторыя краіны хочуць рабіць усё зыходзячы выключна з узаемных пагадненняў, і калі Еўропа да гэтага гатовая, то беларускія ўлады супраціўляюцца. І ў такой сітуацыі Еўропа сама па сабе вельмі мала можа зрабіць. Але ён гэта прымае да ўвагі і ён пра гэта будзе гаварыць з Еўропай», - сказала яна.

Таксама падчас сустрэчы ўздымалася пытанне падтрымкі дэмакратычных сіл у Беларусі.

«Мы гаварылі пра палітычных зняволеных, паднімалі пытанне акцыі супраць хакейнага чэмпіянату ў Менску ў 2014 годзе. Таксама казалі пра фонд «Эразмус», Шварцэнберг казаў, што ён ужо доўга гэтым займаецца, што ён падтрымлівае і будзе падтрымліваць намер дазволіць большай колькасці студэнтаў з Беларусі атрымліваць стыпендыі ў Еўропе. Ну і апошні пункт, які мы закранулі - гэта справа надання беларусам у Чэхіі статусу нацыянальнай меншасці, пра што ён таксама выразна ведаў і гэту прапанову ён таксама падтрымлівае», - сказала Івонка Сурвіла.

Сустрэча старшыні Рады БНР і міністра замежных спраў Чэхіі прайшла 25 сакавіка, у Дзень волі - 95 гадавіну абвяшчэння незалежнасці БНР.

Фото - ptel.cz

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках