26 красавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: Ермакова плюнула беларусам у твар

41
Барыс Жэліба: Ермакова плюнула беларусам у твар

Адмова Нацбака ад кампенсацыі яшчэ больш падарве рэпутацыю цяперашняй улады.

Пра гэта заявіў беларускі вучоны-эканаміст і аналітык Барыс Жэліба, каментуючы charter97.org заяву кіраўніка Нацыянальнага банка Надзеі Ермаковай аб тым, што кампенсацыі банкаўскіх укладаў 1990-х гадоў у Беларусі не будзе.

«Калі Ермакова стала кіраўніком Нацбанка, то абяцала вярнуцца да гэтага пытання не раней 2014 года. Зразумела, што гэтыя ўклады з'едзеныя інфляцыяй, і прадстаўнікі Нацбанка Беларусі больш-менш ведаюць дакладную суму, якую трэба выплаціць. Думаю, па сённяшніх грошах гэта мільярды рублёў», - лічыць аналітык.

Эканаміст падкрэсліў, што некаторы час былі выплаты людзям, якія дасягнулі пэўнага ўзросту.

«Усе грошы па «савецкіх» укладах эканоміка не ў стане вярнуць. Але неабходна выплаціць гэтыя сродкі хоць бы пажылым трымальнікам, скажам, тым, каму больш за 70 гадоў, каб яны дачакаліся сваіх грошай пры гэтым жыцці. Гэта мела б хоць які-небудзь станоўчы палітычны рэзананс. Адзначу, што нейкі час так і было, але потым усё заглухла. Гэтым беларусам папросту плюнулі ў твар. Людзі паспадзяваліся на дзяржаву, пазычылі ёй свае грошы, а ў выніку засталіся ні з чым. Вядома ж, гэта падарве рэпутацыю любой улады, у тым ліку і гэтай. Мякка кажучы, падобныя рэчы з'яўляюцца поўнай непавагай да сваіх грамадзянаў», - сказаў на заканчэнне вучоны.

Нагадаем, Вярхоўны Савет 12-га склікання Рэспублікі Беларусь у свой час прыняў рашэнне цалкам узяць на сябе абавязацельствы па ўкладах беларусаў у Ашчадбанку СССР, а пазней беларускі ўрад абавязаўся 50 адсоткаў сродкаў, якiя атрымлiваюцца ад прыватызацыі беларускіх заводаў, калгасаў, банкаў і г. д ., накіроўваць у спецыяльны фонд па кампенсацыі згарэлых укладаў насельніцтва.

Кампенсацыя банкаўскіх укладаў пачатку 1990-х таксама была адным з галоўных абяцанняў Аляксандра Лукашэнкі падчас перадвыбарчай кампаніі 1994 года.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках