3 траўня 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабіль актывіста АГП затрымалі на мяжы

1
Аўтамабіль актывіста АГП затрымалі на мяжы

Віктар Бузінаеў, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі АГП, затрыманы на памежным пераходзе «Новая Гута» Гомельскай мытні.

Пра тое, што здарылася, актывіст распавёў прэс-службе Аб'яднанай грамадзянскай партыі:

«Мая дачка Ксенія выйграла ў інтэрнэце квіток на канцэрт фінскага гурта ў Кіеве. Учора мы (я, жонка і дачка) адправіліся на сваім аўтамабілі ў сталіцу Украіны. Пасля канцэрту адразу ж паехалі дадому. Раніцай былі на памежным пераходзе «Новая Гута» Гомельскай мытні.

Пры мытным даглядзе з маёй машыны канфіскавалі брашуру «Што можа зрабіць Еўразвяз для Беларусі», кніжку вершаў Някляева і экспрэс-бюлетэнь заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Таксама іх незадаволенасць выклікаў маленькі бел-чырвона-белы сцяжок, які вісеў на шкле. Ім падалося, што гэтыя матэрыялы могуць падарваць асновы Рэспублікі Беларусь. На гэтай падставе яны затрымалі і трымаюць мяне на мытным пераходзе, складаючы пратаколы. Я напісаў ім тлумачэнне і зараз чакаю рашэння».

Нагадаем, затрыманні і надгляды беларускіх апазіцыянераў у пункце пропуску «Новая Гута» на ўкраінска-беларускай мяжы не рэдкасць. Актывістаў могуць некалькі гадзін трымаць на мяжы без тлумачэнняў.

Фота: ucpb.org

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках