2 траўня 2024, Чацвер, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нахлебнікаў з ТРА будуць і далей карміць з бюджэту

20
Нахлебнікаў з ТРА будуць і далей карміць з бюджэту

Расея прапанавала адмовіцца ад бюджэтнага фінансавання Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі так званай «Саюзнай дзяржавы» (ТРА).

Аднак прадстаўнікі Мінінфармацыі Беларусі выступілі катэгарычна супраць, паведамляе РІА «Новости».

Адмова ад бюджэтнага фінансавання Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі (ТРА Саюза) будзе фактычна азначаць ліквідацыю тэлерадыёкампаніі, заявіла ў чацвер у Менску першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч на пасяджэнні камісіі «Парламенцкага сходу СД» па інфармацыйнай палітыцы.

Міністэрства сувязі і масавых камунікацый РФ не бачыць падстаў працягваць бюджэтнае фінансаванне «ТРА Саюза». Як адзначыла намеснік дырэктара дэпартамента дзяржаўнай палітыкі ў галіне сродкаў масавай інфармацыі Мінкfмсвязі РФ Святлана Фірсава, крыху менш за 40% «саюзных» мерапрыемстваў асвятляюцца толькі тэлерадыёканалам «Саюзнай дзяржавы». Астатняе асвятляецца і пры ўдзеле расейскіх і беларускіх дзяржаўных СМІ.

На думку беларускага боку, у перспектыве могуць быць задзейнічаныя і пазабюджэтныя рэсурсы. «Але ўсе мы разумеем, што адмова ад бюджэтнага фінансавання - гэта проста ліквідацыя кампаніі, якая ўжо зарабіла аўтарытэт і ўнесла сваю важкую лепту ў будаўніцтва Саюзнай дзяржавы», - сказала Ананіч. Паводле яе слоў, Беларусь задаволеная той працай, якая праводзіцца Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыяй. «Мы настойваем на прынцыпе бюджэтнага фінансавання», - падкрэсліла Лілія Ананіч.

Намеснік міністра таксама дадала, што ў лютым у Маскве ў яе была кароткая працоўная гутарка з намеснікам міністра сувязі і масавых камунікацый Расеі Аляксеем Воліным. «Мы дамовіліся аб тым, што два міністэрства сядуць за стол перамоваў у Маскве ці ў Беларусі, і мы будзе працаваць у цэлым над гэтым пытаннем», - паведаміла яна. На яе думку, да прыняцця іншага рашэння на вышэйшым узроўні няма падстаў гаварыць пра адмову ад бюджэтнага фінансавання.

«Саюзны» бюджэт быў прыняты 15 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу, у ім прадугледжанае фінансаванне «ТРА Саюза» на бягучы год.

Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя так званай «Саюзнай дзяржавы» пачала ўласнае вяшчанне на спадарожнікавым тэлевізійным канале ТРА 25 верасня 2007 года. Генеральны дырэктар тэлеканала - расейскі артыст і тэлевядучы Ігар Угольнікаў (на фота).

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках