28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дорна зноў дапытаюць у судзе

Дорна зноў дапытаюць у судзе

У сувязі з новым варыянтам абвінавачвання кіраўніка Юдэйскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі Юрыя Дорна яшчэ раз дапытаюць у судзе, пасля чаго павінны распачацца спрэчкі старон.

«6 сакавіка службовыя слуханні прадоўжацца. Згодна з законам, суд пасля новага варыянта абвінавачвання, павінен яшчэ раз заслухаць абвінавачанага», - паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак адвакат Дорна Аляксей Ярмошын.

«Сёння мы з другім адвакатам будзем узгадняць з Дорнам ягоную пазіцыю на заўтрашнім выступе. Ён не будзе доўгім, бо па сутнасці абвінавачвання ён ужо даў сведчанні. Але паколькі ёсць некаторыя змены ў абвінавачванні, яму (Ю.Дорна - ІФ) трэба будзе зрабіць дапаўненні», - адзначыў адвакат.

Што да далейшых планаў судовых слуханняў, Ярмошын сказаў: «Дакументы вывучаныя, людзі дапытаныя, аператыўныя матэрыялы, якія былі атрыманы раней, цяпер, пасля новага варыянту абвінавачвання, значэння не маюць». «Раней яны мелі значэнне, бо ў абвінавачванні была ч. 3 арт. 430 «Атрыманне хабару». Гэта было адным з доказаў таго, што там было, і як там было. Паколькі цяпер гэтага артыкула няма ў абвінавачванні, то сэнсу вывучаць гэтыя матэрыялы, таксама няма. Бо вінавацяць яго не за атрыманне гэтых грошай, а за ўкладанне дамовы на арэнду без дазволу», - патлумачыў адвакат. «Быццам бы, усё вывучана ў судзе, можна ўжо пераходзіць да спрэчак. Але калі яны пачнуцца, заўтра або пазаўтра - гэта пастановіць суддзя. Нам было сказана так: як выступіць пракурор, у той жа дзень будзе выступаць і абарона. А з улікам змяненняў у абвінавачванні, якія маем на гэты момант, абароне не так ужо і шмат давядзецца выступаць», - сказаў Ярмошын.

З ягоных слоў, згодна з новым абвінавачваннем, якое 28 лютага зачытаў пракурор, Дорну «пакінулі часткі 1, 2, 3 арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў», ч. 2 арт. 243 «Ухіленне ад выплаты падаткаў». «Тое, што прыбралі з абвінавачвання хабар – вялікая палёгка, але пры гэтым пазбаўленне волі ўсё яшчэ пагражае», - сказаў адвакат.

Ён адзначыў, што «пакуль з самых цяжкіх артыкулаў, паводле якіх Дорну выстаўленае абвінавачванне, - гэта ч. 3 арт. 426 (ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі), таму расслабляцца рана».

Разам з тым адвакат паведаміў, што Дорн «адчувае сябе добра, таму што яго падтрымліваюць сям'я і сябры, якія вераць у яго невінаватасць».

Нагадаем, Дорн быў затрыманы ў канцы сакавіка 2012 года, у дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару ў суме больш як $13 тыс. за спрыяльнае развязанне пытання аб укладанні дамовы арэнды нежылых памяшканняў, якія належаць рэлігійнаму аб'яднанню. Потым у дачыненні да яго быў распачаты шэраг крымінальных спраў за перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў, ухіленне ад выплаты падаткаў, службовы падлог.

Фота: «БелГазета»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках