27 красавiка 2024, Субота, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць міліцыянтаў-садыстаў распачалі крымінальную справу

73
Супраць міліцыянтаў-садыстаў распачалі крымінальную справу

Міліцыянтаў, якія збілі жыхароў Ліды Івана і Багдана Шкурко, абвінавачваюць у перавышэнні паўнамоцтваў.

Пра гэта паведаміла іхняя маці Ларыса Шкурко. Раней у распачынанні справы было адмоўлена. Замест гэтага саміх пацярпелых абвінавацілі ў супраціве міліцыі, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Сёння Ларыса Шкурко атрымала пастанову кіраўніцтва Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці. У ёй гаворыцца, што прапаршчыкаў міліцыі Віталя Аляксандровіча, Аляксандра Скопца, Аляксея Багдзевіча, старэйшага сяржанта Аляксея Строка і сяржанта Андрэя Талайку абвінавачваюць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў, звязаных з гвалтам з выкарыстаннем спецсродкаў. Ім пагражае ад трох да дзесяці гадоў турмы.

Нагадаем, інфармацыя аб збіцці міліцыянтамі Івана і Багдана Шкурко з'явілася ў лютым 2013 года. Сам інцыдэнт адбыўся ў ноч з 17 на 18 лістапада 2012 года ў лідскім клубе «Праспект». Братоў спачатку збілі ахоўнікі клуба. Нарад міліцыі, які прыехаў на выклік, затрымаў хлопцаў з ужываннем дубінак, наручнікаў і слезацечнага газу. Ужо на вуліцы міліцыянты прадоўжылі збіваць братоў і здзекавацца з іх.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках