28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіцца вуліца Уга Чавеса?

145
У Менску з'явіцца вуліца Уга Чавеса?

Прынятае рашэнне назваць вуліцу Менска імем памерлага кіраўніка Венесуэлы.

Як піша «Белорусский партизан», раніцай 6 сакавіка, літаральна праз некалькі гадзін пасля таго, як стала афіцыйна вядома пра смерць прэзідэнта Венесуэлы, на ранішнім пасяджэнні Менгарвыканкама абмяркоўвалі магчымасць назваць імем Уга Чавеса адну з вуліц у цэнтры Менска.

Паведамляецца, што прынятае рашэнне знайсці для перайменавання вуліцу ў «чырвоным» раёне сталіцы - побач з вуліцамі К. Маркса, Леніна, Камуністычнай. Другі варыянт, які абмяркоўваўся, гэта перайменаванне вуліцы Куйбышава, на якой знаходзіцца амбасада Венесуэлы. Да 60-годдзя Чавеса ў Менску таксама плануецца ўсталяваць бюст памерлага лідэра Венесуэлы і вялікага сябра Лукашэнкі.

Нагадаем, што грамадзянскія актывісты ўжо доўгія гады вядуць барацьбу з менскімі ўладамі за тое, каб адна з вуліц сталіцы была названая ў гонар народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Аднак для славутага літаратара вуліцы ў Менску не знайшлося. Па словах намесніка старшыні Менгарвыканкама Ігара Карпенкі, перыяд перайменавання сталічных вуліц скончаны. «Мы хочам сёння сысці ад перайменавання вуліц, гэты перыяд мы прайшлі ў пачатку 90-х гадоў», - заявіў чыноўнік у жніўні 2012 года.

Але, як бачым, для Чавеса гарадскія ўлады гатовыя зрабіць выключэнне і прадаставіць для перайменавання вуліцу на выбар.

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках