15 чэрвеня 2026, панядзелак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі нясуць кветкі да манумента ў памяць ахвяраў выбуху

17

Сёння споўнілася два гады з дня трагедыі.

У праваслаўных і каталіцкіх храмах сталіцы пройдуць набажэнствы ў памяць аб загінулых і пацярпелых, перадае «Еўрарадыё».

Нагадаем, ад выбуху ў метро 11 красавіка 2011 загінулі 15 чалавек, 387 - атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

Па абвінавачванні ў тэракце былі асуджаныя і расстраляныя 25-гадовыя Зміцер Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. Шмат хто ў Беларусі, у тым ліку некаторыя пацярпелыя ад тэракту, сумняваюцца ў віне Канавалава і Кавалёва. Яны паказвалі на тое, што судовы працэс не адпавядаў прававым нормам, довады абароны ігнараваліся. Праваабаронцы, у сваю чаргу, адзначаюць беспрэцэдэнтна хуткан пакаранне абвінавачаных у тэракце, што, на іх думку, выглядае падазрона.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках