У нямецкім цягніку злавілі лжэ-Пуціна
19- 11.04.2013, 11:08
Рускамоўны жыхар Германіі паказаў кантралёрам вадзіцельскае пасведчанне на імя Уладзіміра Пуціна. Дакумент канфіскавалі.
Падчас звычайнай праверкі дакументаў у цягніку, які накіроўваўся з Зальцбурга ў Мюнхен, адзін з пасажыраў прад'явіў кантралёрам латвійскае вадзіцельскае пасведчанне, выдадзенае на імя Уладзіміра Пуціна з фатаграфіяй расейскага прэзідэнта, перадае «Deutsche Welle».
Па словах 27-гадовага рускамоўнага жыхара федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія, ён набыў фальшывыя правы на рынку ў Расеі выключна дзеля жарту.
Кантралёры канфіскавалі дакумент. Нягледзячы на гэта, лже-Пуцін змог працягнуць свой шлях.