17 чэрвеня 2026, Серада, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейца арыштавалі за незаконнае паляванне ў чарнобыльскай зоне

16
Расейца арыштавалі за незаконнае паляванне ў чарнобыльскай зоне

За незаконнае паляванне ў чарнобыльскай зоне на тэрыторыі Беларусі арыштаваны жыхар Бранскай вобласці Расеі.

«Добрушскім раённым аддзелам (Гомельская вобл.) Следчага камітэта прад'яўленае абвінавачанне грамадзяніну Расеі ў незаконным паляванні, здзейсненым на экалагічна забруджанай тэрыторыі, з выкарыстаннем механічнага наземнага транспартнага сродку, якое прывяло да прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры», - паведаміла агенцтву «Інтэрфакс» у чацвер афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

«У дачыненні да яго абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», - удакладніла яна.

М.Крываногава распавяла, што «жыхар горада Навазыбкаў Бранскай вобласці сумесна з іншымі асобамі ў лясным масіве ва ўрочышчы Амельнае Веткаўскага раёна з выкарыстаннем снегахода ажыццявіў стрэлы з паляўнічай стрэльбы ў лася». «У той жа дзень ва ўрочышчы Равучае Добрушскага раёна ён таксама незаконна здабыў дзікага кабана», - праінфармавала прадстаўнік УСК.

Паводле яе слоў, «у выніку супрацьпраўных дзеянняў 28-гадовага абвінавачанага і яго саўдзельнікаў навакольнаму асяроддзю Беларусі нанесеная шкода на агульную суму Br53,2 млн».

«Падчас агляду месца здарэння былі канфіскаваныя снегаход Bombardier, стрэльба Browning», - удакладніла М.Крываногава.

Яна таксама адзначыла, што ў цяперашні час праводзіцца комплекс следчых і аператыўна-вышуковых дзеянняў, накіраваных на ўстанаўленне і працэсуальнае замацаванне ўсіх абставінаў злачынства, доказаў па справе, ролі іншых неўстаноўленых асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках