15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэчыцкія «вертыкальшчыкі» незаконна раздавалі зямлю

12
Рэчыцкія «вертыкальшчыкі» незаконна раздавалі зямлю

Праверка Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці выявіла факты незаконнага прадастаўлення зямельных участкаў у Рэчыцы.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у КДК Гомельскай вобласці.

На працягу 2008-2009 гадоў Рэчыцкім райвыканкамам былі прадастаўленыя грамадзянам, якія не маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, без правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў у прыватную ўласнасць або ў арэнду больш за 20 зямельных участкаў у райцэнтры. У выніку бюджэт Рэчыцкага раёна недаатрымаў больш за 80 млн. рублёў па коштах 2008-2009 гадоў.

Акрамя таго, пры правядзенні праверкі ўстаноўленыя факты выдзялення Рэчыцкім райвыканкамам васьмі зямельных участкаў у Рэчыцы камерцыйным структурам для будаўніцтва і абслугоўвання гандлёвых аб'ектаў без спагнання прадугледжанай заканадаўствам платы. У выніку дапушчаных парушэнняў страты бюджэту склалі больш за 180 млн. рублёў.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў праваахоўныя органы. Вінаватыя чыноўнікі Рэчыцкага райвыканкама вызваленыя ад займаных пасадаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках