17 чэрвеня 2026, Серада, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Большасць украінцаў - за ўступленне ў ЕЗ

50
Большасць украінцаў - за ўступленне ў ЕЗ

Больш паловы жыхароў Украіны ўпэўненыя ў тым, што краіну прымуць у Еўрапейскі Звяз.

Паводле дадзеных апытання групы «Рэйтынг», 4% украінцаў вераць, што гэта адбудзецца ў бліжэйшыя год-два, 12% - у бліжэйшыя 3-5 гадоў, 18% - у бліжэйшыя 5-10 гадоў, а 23% лічаць, што гэта далёкая перспектыва, піша партал zn.ua.

У той жа час, чвэрць (23%) думае, што Украіну ніколі не прымуць у ЕЗ, а кожны пяты (20%) не вызначыўся па гэтым пытанні.

Паводле вынікаў даследавання, 50% апытаных украінцаў падтрымліваюць далучэнне Украіны да ЕЗ, не падтрымліваюць - 37%, 13% - не вызначыліся. Разам з тым, 42% апытаных падтрымліваюць стварэнне адзінай дзяржавы ў складзе Украіны, Расеі, Беларусі, не падтрымліваюць - 47%, 11% - не вызначыліся.

Палова апытаных (50%) упэўненыя ў маналітнасці Еўразвяза ў бліжэйшыя 5-10 гадоў, у тым ліку 28%, што склад ЕЗ амаль не зменіцца (магчыма, некалькі краін выйдуць або некалькі з'явіцца новых членаў), 22% упэўнены, што колькасць удзельнікаў ЕЗ адназначна ўзрасце. Яшчэ 16% лічаць, што ў бліжэйшыя 5-10 гадоў у ЕЗ застанецца толькі некалькі магутных дзяржаў.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках