17 чэрвеня 2026, Серада, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальнай справы супраць Булгакава не будзе

5
Крымінальнай справы супраць Булгакава не будзе

Былому рэдактару часопіса «ARCHE» прыйшоў афіцыйны адказ на ягоны запыт ва ўправу Дэпартамента фінансавых расследаванняў Менскай вобласці і Менску.

Намеснік кіраўніка УДФР Бацэвічус піша, што «паводле вынікаў праверкі, праведзенай УДФР КДК РБ Менскай вобласці і гораду Менску, у распачынанні крымінальнай справы паводле арт. 243 КК РБ у дачыненні да вас адмоўлена», паведамляе прэс-служба БАЖ.

У лісце Валерыю Булгакаву таксама прапаноўваюць з'явіцца ў УДФР «для развязання лёсу выданняў», якія яму належаць.

Аналагічны ліст Бацэвічус адрасаваў ТАА «Інбелкульт» (былы выдавец часопіса, ад імя якога таксама быў зроблены запыт).

Абедзве паперы датаваныя 9-м красавіка.

Запыты ў УДФР былі накіраваныя пасля з'яўлення інфармацыі аб адмове распачынаць крымінальную справу паводле вынікаў праверкі ўстановы «Рэдакцыя часопіса «ARCHE»: прадстаўнікі рэдакцыі хацелі атрымаць на гэты конт афіцыйныя дакументы.

Нагадаем, што праблемы ў часопіса пачаліся ў верасні 2012 года з затрымання былога галоўнага рэдактара «ARCHE» Валерыя Булгакава. Яго абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У кастрычніку было арыштавана больш за 5 тысяч асобнікаў кніг з асабістай калекцыі Булгакава. У рамках расследавання дзейнасці часопіса былі заблакаваныя рахункі выдання.

У лістападзе Булгакаў пакінуў Беларусь, асцерагаючыся крымінальнага пераследу. Сам часопіс ужо тройчы атрымаў адмовы ў перарэгістрацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках