18 траўня 2024, Субота, 15:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загінуў яшчэ адзін жаўнер тэрміновай службы

90
Загінуў яшчэ адзін жаўнер тэрміновай службы

(абноўлена - 10:15) Беларускі вайсковец атрымаў смяротную рану.

11 красавіка ў выніку неасцярожнага абыходжання са зброяй атрымаў рану, несумяшчальную з жыццём, вайсковец тэрміновай вайсковай службы Наземных войскаў, паведаміла прэс-служба Мінабароны.

Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь, Беларускай вайсковай пракуратурай і Следчым камітэтам Беларусі праводзяцца адпаведныя праверачныя дзеянні для ўстанаўлення прычын таго, што адбылося.

Вайсковая ўстанова выказвае спачуванне родным і блізкім загінулага вайскоўца і надасць дапамогу ў адпаведнасці з заканадаўствам.

11 красавіка УСК Менску паводле факту гібелі жаўнера распачатая крымінальная справа паводле прыкмет злачынства, кваліфікаванага паводле ч. 2 арт. 463 КК, як парушэнне правілаў абыходжання са зброяй, матэрыяламі, рэчывамі і прадметамі, якія маюць павышаную небяспеку для навакольных, і якія спрычыніліся з неасцярожнасці да смерці чалавека.

Падрабязнасці таго, што адбылося ў Мінабароне не паведамляюць, аднак, за апошні час гэта не першы скандальны выпадак у войску.

Напісаць каментар 90

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках