26 красавiка 2024, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прыгонныя» бягуць з заводаў

131
«Прыгонныя» бягуць з заводаў

Каб разарваць кантракты з прадпрыемствамі, працоўныя ідуць на надзвычайныя захады.

Газета «Салідарнасць» піша пра тое, што ў Баранавічах людзі масава бягуць з прадпрыемстваў ад заробку ў 3 млн рублёў на заробкі ў Расею.

Імкнучыся змяніць месца працы, працоўныя ўступаюць у канфлікт з адміністрацыяй прадпрыемства. Кантрактную сістэму ніхто не скасоўваў - будзь ласкавы адпрацуй увесь тэрмін.

Газета падае выпадак, які адбыўся на адным з прадпрыемстваў Баранавічаў:

40-гадовы рабочы, бацька траіх дзяцей, наважыў з'ехаць на заробкі ў Расею, папрасіў адміністрацыю скасаваць з ім кантракт. Яму, натуральна, адмовілі. Аднак мужчына пайшоў на прынцып. А менавіта - на парушэнне дырэктывы № 1.

Першы раз прыйшоў п'яным на працу - яго паўшчувалі. Другі - зноў пакрытыкавалі, не сталі звальняць. У наступны раз мужчына прыйшоў п'яным на завод з канкрэтнай мэтай - больш там не з'яўляцца.

На прахадной ён даведаўся, што і ў трэці раз за нецвярозы стан звальняць яго ніхто не збіраецца. Сэрца працаўніка такога вынесці не здолела.

Працоўны паспрабаваў выйсці праз прахадную - не пусцілі. Тады ён ірвануў да агароджы. Ахова пагналася за ім. Рывок да свабоды быў спынены. Мужчына з каменем на душы адпрацаваў рэгламентаваную змену. І больш на працы не з'яўляўся. Працоўную кніжку па сканчэнні часу ў аддзеле кадраў выдалі без размоў.

Адсюль напрошваецца выснова, што ніякі «прыгонны» дэкрэт № 9 рабочых не ўтрымае. Людзям трэба прапанаваць нешта рэальнае, а не паперкі ў выглядзе дырэктыў і дэкрэтаў.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках