З-за паводкі жыхары вёсак перасоўваюцца на лодках
13- 17.04.2013, 11:08
Ужо некалькі вёсак у Петрыкаўскім раёне адрэзаныя вадой ад аўтамабільнага паведамлення.
Так, у вёскі Снядзін арганізаваная кругласутачная праца паста МНС. У гэты населены пункт прадукты харчавання і ўсё неабходнае падвозяць на лодках, піша onliner.by.
Вёска Снядзін - адна з некалькіх, куды дарогі часова няма: яна папросту сышла пад ваду. Дабрацца да яе можна толькі на лодках пры дапамозе АСВОДа. Такая ж сітуацыя назіраецца і ў іншых вёсках Петрыкаўскага раёна.