15 чэрвеня 2026, панядзелак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці пратэставалі супраць расейскіх вайсковых баз

38

Акцыю супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расейскай авіябазы правялі актывісты «Еўрапейскай Беларусі».

Яна прайшла каля вайсковай часткі, у якой дыслакуецца 38-я гвардзейская мабільная брыгада ў мікрараёне «Паўднёвы».

На агароджы часткі быў замацаваны транспарант з надпісам «Не - расейскім базам ў Еўропе. Жыве Беларусь».

Нагадаем, 22 - 24 красавіка пад Берасцем прайшлі беларуска-расейскія вучэнні. У іх бралі ўдзел блізу 900 вайскоўцаў 38-й гвардзейскай мабільнай брыгады, 35 адзінак баявой і блізу 100 адзінак аўтамабільнай тэхнікі. У манеўрах таксама ўдзельнічалі байцы дэсантна-штурмавога палка 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сіл Расеі.

Аб стварэнні авіябазы Расеі ў Берасцейскай вобласці стала вядома некалькі дзён таму.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках