27 красавiка 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску баставалі будаўнікі (Відэа)

117

Рабочыя Віцебскага домабудаўнічага камбіната адмовіліся прыступаць да працы з-за затрымкі заробкаў.

У сетцы з'явіўся зняты на мабільны тэлефон відэаролік, які зафіксаваў спрэчку будаўнікоў з кіраўніцтвам. Аказалася, што прычынай незадаволенасці рабочых, як і на заводзе буйнапанэльнага домабудавання ў чэрвені 2012 года, стала затрымка зарплаты, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Справа ў тым, што 1 красавіка дадзеныя супрацоўнікі домабудаўнічага камбіната не змаглі атрымаць абяцаную ім зарплату за люты. Толькі пасля хваляванняў прыкладна ў 12:50 2 красавіка на рахунках рабочых з'явіліся грошы, аднак толькі 50% ад сумы за люты - другую палову абяцаюць выплаціць на працягу тыдня.

Супрацоўнікі Віцебскага домабудаўнічага камбіната незадаволеныя не толькі несвоечасовай выплатай заробкаў, але і іх памерамі - большасць атрымлівае ад 2 да 3 мільёнаў рублёў. 2 красавіка завод буйнапанэльнага домабудавання, які належыць камбінату, наведаў прадстаўнік міністэрства, які паабяцаў праз пару месяцаў павялічыць заработную плату, але рабочыя гэтым абяцанням не вераць, так як, па іх словах, камбінат знаходзіцца ў бядотным фінансавым становішчы.

Таксама рабочыя распавядаюць, што рэгулярна здараюцца прастоі з-за адсутнасці бензіну, саляркі, газу або будматэрыялаў, а гэта адмоўна ўплывае на заробкі. Ёсць праблемы нават з інструментамі і спецвопраткай.

Нагадаем, затрымкі заробкаў работнікам беларускіх прадпрыемстваў і дзяржустаноў не рэдкасць. Так, у Магілёве работнікам устаноў адукацыі ўжо некалькі месяцаў не выдаюць зарплату.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках