27 красавiка 2024, Субота, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юстас Палецкіс: Дыялог магчымы пасля вызвалення палітвязняў

12
Юстас Палецкіс: Дыялог магчымы пасля вызвалення палітвязняў

Дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі лічыць, што вызваленне палітычных вязняў стане сігналам для аднаўлення кантактаў паміж Менскам і Брусэлем.

Пра гэта Юстас Палецкіс заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Дыялог паміж Еўразвязам і афіцыйным Менскам магчымы. Але адбыцца ён можа толькі пасля вызвалення палітвязняў», - заявіў дэпутат Еўрапейскага парламента.

Юстас Палецкіс збіраецца завяршыць працу над сваёй справаздачай праз два тыдні. Аднак ужо сёння ён распавёў пра асноўны пасыл гэтага дакладу.

«Я думаю, што ўсё ж такі трэба скарыстацца тым момантам, калі абодва бакі - і Еўразвяз, і афіцыйны Менск - падаюць сігналы аб тым, што ёсць магчымасць аднавіць дыялог. Але, вядома, гэта можа адбыцца толькі пасля вызвалення палітычных зняволеных», - сказаў дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі

Юстас Палецкіс распавёў, на якой стадыі зараз знаходзіцца яго даклад.

«Справа рухаецца. Як раз на наступным тыдні ў Брусэль прыязджае вялікая група прадстаўнікоў беларускай апазіцыі. У Еўрапарламенце пройдзе вялікая канферэнцыя з нагоды адносін паміж Еўразвязам і Беларуссю. Думаю, што там можна будзе запазычыць нешта карыснае. Ужо пакладзена на паперу старонак дзесяць. Але трэба будзе скарачаць тэкст - згодна з рэгламентам ён павінен уключаць не больш чатырох старонак», - сказаў ён.

Нагадаем, візіт дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Юстаса Палецкіса ў Менск адбыўся 18 - 21 сакавіка. Перамовы палітыка з беларускімі ўладамі і яго заявы аб магчымым вызваленні вязняў рэжыму былі падвергнутыя крытыцы як з боку апазіцыі, так і з боку сваякоў палітвязняў.

Фотa: lsdp.lt

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках