16 чэрвеня 2026, aўторак, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія ўлады забаранілі акцыю 1 траўня

13
Гомельскія ўлады забаранілі акцыю 1 траўня

У Гомелі міліцыя і «хуткая дапамога» адмаўляюцца заключаць дамовы з апазіцыянерамі, якія падаюць заяўкі на мітынгі і пікеты.

Пры гэтым яны спасылаюцца на нарматыўныя акты, паводле якіх платныя дамовы можна заключаць толькі пасля дазволу на масавае мерапрыемства гарвыканкама. Гарвыканкам жа не дае дазволу, пакуль не заключаныя дамовы. У Гомелі ў наступным 2014 годзе можна будзе адзначаць 10 гадоў з таго часу, як у горадзе афіцыйна быў дазволены апошні мітынг ці пікет, ініцыяваны апазіцыяй, піша ПЦ «Вясна».

Раней, калі прадстаўнікам апазіцыі адмаўлялі ў правядзенні мітынгаў і пікетаў, гарвыканкам матываваў адмову тым, што не заключаныя дамовы з міліцыяй, камунальнымі службамі і «хуткай дапамогай» - як таго патрабуе рашэнне гарвыканкама. Калі ж старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка, выконваючы рашэнне гарвыканкама, паспрабаваў заключыць дамовы, то яму было адмоўлена - у міліцыі і «хуткай дапамозе».

1 траўня 2013 года гомельскія «левыя» планавалі правесці мітынг, заяўку на правядзенне якога накіравалі ў гарвыканкам яшчэ ў сакавіку. І паспрабавалі загадзя заключыць дамовы з адпаведнымі структурамі. Але не атрымалася - бо міліцыя спасылаецца, што нельга заключыць дамову, пакуль няма рашэння гарвыканкама аб дазволе на мітынг. А гарвыканкам дазволу не дае, пакуль міліцыя не заключыць дамову. Такое замкнёнае кола. Апазіцыянеры ў бліжэйшы час плануюць звярнуцца за тлумачэннем ў гарвыканкам, каб ім распавялі - як можна на практыцы выканаць іх рашэнне.

«Абмежаванні правоў грамадзян дакладна прапісаныя ў Канстытуцыі і тлумачэнню не падлягаюць. Але на практыцы выходзіць так, што рашэнне Гомельскага гарвыканкама нельга прымяніць на практыцы: спецыяльныя службы не заключаюць дамовы, пакуль няма дазволу, а дазволу няма, пакуль няма дамоў», - пракаментаваў Уладзімір Сякерка.

Ён, пасля выкарыстання ўсіх сродкаў унутранай прававой абароны збіраецца звяртацца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках