16 чэрвеня 2026, aўторак, 14:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР заклікала замежнікаў пакінуць Паўднёвую Карэю

64
КНДР заклікала замежнікаў пакінуць Паўднёвую Карэю

Пхеньян папярэдзіў замежнікаў, якія жывуць або адпачываюць у Паўднёвай Карэі, аб неабходнасці задумацца аб эвакуацыі з краіны.

Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Паўночнай Карэі (ЦТАК).

«Мы не жадаем зла замежнікам у Паўднёвай Карэі ў выпадку вайны», - перадае ЦТАК словы прадстаўніка паўночнакарэйскага Азіяцка-Ціхаакіянскага мірнага камітэта.

Раней Пхеньян папярэджваў замежных дыпламатаў, што пасля 10 красавіка не зможа гарантаваць іх бяспеку.

Сітуацыя на Карэйскім паўвостраве абвастрылася ў сакавіку, калі ўлады КНДР выступілі з шэрагам жорсткіх заяў, не выключаючы магчымасці прымянення ядзернай зброі.

У прыватнасці, 30 сакавіка Пхеньян абвясціў, што ўступае ў «стан вайны» з Паўднёвай Карэяй. У заяве, распаўсюджанай ва ўсіх дзяржаўных органах і ўстановах КНДР, гаварылася, што з гэтага часу «ўсе пытанні паміж двума Карэямі будуць вырашацца згодна з умовамі ваеннага часу».

Фота: Reuters

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках