16 чэрвеня 2026, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты «Дынама-Брэст» выпусцілі стыкеры з «Пагоняй»

20

На налепках з атрыбутыкай футбольнага клуба з'явіўся беларускамоўны надпіс «За Дынама і Беларусь» і герб «Пагоня».

Нагадаем, 17 сакавіка менскі АМАП не дазволіў брэсцкім фанатам пранесці ў сталічны футбольны манеж банэр з беларускамоўным надпісам «Дынама-Брэст: ад калыскi ды пагоста - з iмем, якое нiхто не адыме». Таксама фанатаў прымусілі зняць футболкі з надпісамі «Мы не бухiя бульбашы! Мы моцныя беларусы!», «Дынама-Брэст - мой гонар, маё жыццё, усё, што кахаю i чым ганаруся». Фанатам параілі карыстацца сваёй атрыбутыкай дома.

Па вяртанні дадому яны апублікавалі на сайце адкрыты ліст, у якім выказалі абурэнне.

«Выезд заўзятараў ФК «Дынама-Брэст» на чвэрцьфінальную гульню Кубка Рэспублікі Беларусь па футболе ў чарговы раз быў азмрочаны некампетэнтнымі, а часцяком і адкрыта хамскімі паводзінамі супрацоўнікаў менскага АМАПу, - гаварылася ў ім.

Верагодна, тады ж з'явіліся і новыя налепкі.

Стыкеры з выявай забароненага ўладамі беларускага гістарычнага герба выпускалі таксама фан-клубы БАТЭ, «Шахцёра», «Белшыны» і іншых клубаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках