16 чэрвеня 2026, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эльвіра Набіуліна стане кіраўніком Цэнтрабанка Расеі

20
Эльвіра Набіуліна стане кіраўніком Цэнтрабанка Расеі

Дзярждума зацвердзіла Эльвіру Набіуліну новай старшынёй Банка Расеі.

За гэтае рашэнне прагаласавалі 360 дэпутатаў, супраць - 20, устрымаўся адзін, паведамляе Lenta.ru.

Эльвіра Набіуліна зойме пасаду кіраўніка ЦБ з 24 чэрвеня, змяніўшы Сяргея Ігнацьева. Апошні кіраваў рэгулятарам на працягу трох чатырохгадовых тэрмінаў, чацвёрты заканадаўствам не прадугледжаны.

Кандыдатура Набіулінай была вылучаная прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным 12 сакавіка, а на разгляд Дзярждумы ўнесеная 20 сакавіка. У пачатку сакавіка сам Пуцін даў зразумець, што вызначыўся з кандыдатурай на пасаду кіраўніка ЦБ, заявіўшы, што «яна будзе нечаканай, але вам спадабаецца».

Раней у дзелавых СМІ ў якасці магчымай замены Ігнацьеву называлі першага намесніка старшыні ЦБ Аляксея Улюкаева, намесніка старшыні ЦБ Аляксея Сіманоўскага і намесніка старшыні ЦБ Міхаіла Сухава, а таксама кіраўніка «ВТБ 24» Міхаіла Задорнава, прэзідэнта ВТБ Андрэя Косціна, былога кіраўніка ФСФР Алега В'югіна, старшыню праўлення ВЭБа Уладзіміра Дзмітрыева і дарадцу прэзідэнта Сяргея Глазьева.

Набіуліна пасля галасавання ў Дзярждуме 9 красавіка адзначыла прафесіяналізм каманды,  якая сфармавалася ў ЦБ, і паабяцала, што не плануе ніякіх кадравых рэвалюцый, хоць і не выключыла пэўных зменаў. 12 сакавіка на сустрэчы з Пуціным і Ігнацьевым Набіуліна прапанавала цяперашняму старшыні Цэнтрабанка стаць яе дарадцам пасля яе прызначэння ў рэгулятар. Гэтую ідэю падтрымаў Пуцін.

Эльвіра Набіуліна атрымала спецыяльнасць «эканаміст» ў МДУ імя Ламаносава ў 1986 годзе. Да 1991 года яна з'яўлялася аспіранткай МДУ. Пасля заканчэння вучобы яна працавала ў Навукова-прамысловым саюзе СССР па пытаннях эканамічнай рэформы, дарадцам Экспертнага інстытута Расейскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (РСПП), у фондзе «Цэнтр стратэгічных распрацовак», займала пасады ў міністэрстве эканомікі Расеі.

З 2007 па 2012 год Набіуліна ўзначальвала міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю краіны, у 2008 годзе яно было пераназвана ў міністэрства эканамічнага развіцця. У 2012 годзе Набіуліна была прызначаная дарадцам прэзідэнта, а таксама ўвайшла ў Эканамічны савет пры прэзідэнце.

Фотa: edpress.ru

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках