16 чэрвеня 2026, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забарону пікету за сумленныя выбары абскардзяць у ААН

2
Забарону пікету за сумленныя выбары абскардзяць у ААН

Сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Наталля Шчукіна звярнулася са скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека.

Да гэтага яна прайшла ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі, спрабуючы абскардзіць забарону Рэчыцкім райвыканкамам пікета «За сумленныя выбары без Лукашэнкі», паведамляе прэс-служба АГП.

Акцыя павінна была прайсці ў многіх гарадах краіны 15 траўня 2012 года. Рэчыцкі райвыканкам адмовіў тады ў яе правядзенні, спаслаўшыся на невыкананне прыдуманых самім жа райвыканкамам патрабаванняў - адсутнасць дамоваў з міліцыяй, раённай бальніцай і камунальнікамі.

Нацыянальныя суды, якія працуюць у рэжыме ручнога кіравання, таксама апынуліся нямоглымі для таго, каб дапамагчы актывістцы ў рэалізацыі правоў на свабоду слова і свабоду мірных сходаў.

У сваім індывідуальным паведамленні Наталля Шчукіна (на фота) просіць Камітэт ААН па правах чалавека прызнаць парушэнне Рэспублікай Беларусь правоў на свабоду распаўсюду інфармацыі і свабоду мірных сходаў, рэкамендаваць Ураду Беларусі прывесці нормы нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі дамовамі па правах чалавека, а таксама змяніць закон «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» у адпаведнасці з Заключэннем Венецыянскай камісіі.

Нядаўна з падобнай просьбай у КПЧ ААН звярнулася былы старшыня Гомельскага гарвыканкама Святлана Гальдадэ. Яна абскардзіла забарону на правядзенне ў абласным цэнтры 4 жніўня мінулага года пікету ў падтрымку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Фотa: ucpb.org

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках