6 траўня 2024, панядзелак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў і Шварцэнберг размаўлялі пра каштоўнасці

27
Саннікаў і Шварцэнберг размаўлялі пра каштоўнасці

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» сустрэўся з кіраўніком МЗС Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам.

Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Беларусі на выбарах 2010 года, былога палітвязня Андрэя Саннікава з міністрам замежных спраў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам адбылася ў Празе 10 траўня.

«Мне вельмі важна было сустрэцца са Шварцэнбергам - бліжэйшым сябрам і паплечнікам Вацлава Гавела, які з усіх еўрапейскіх міністраў, мабыць, лепш за ўсіх разумее той перыяд, які сёння перажывае Беларусь. Таму я гаварыў з ім не толькі як з міністрам замежных спраў, але і як з чалавекам, для якога вяршэнствуюць маральныя каштоўнасці. Сёння Еўропе вельмі неабходна ўспомніць пра каштоўнасці, пра тую маральнасць і салідарнасць, якая існавала ў 80-я гады мінулага стагоддзя і якая дазволіла вызваліць Усходнюю Еўропу ад таталітарызму.

Мы шмат казалі пра палітвязняў. Склалася абсалютна непрымальная сітуацыя, калі Еўрапейскі Звяз пайшоў на прамыя кантакты з прадстаўнікамі дыктатарскага рэжыму пры тым, што становішча палітвязняў пагаршаецца з кожным днём. Еўрапейскія эмісары, якія прыязджалі ў Беларусь у апошні час, заяўлялі пра хуткае вызваленне вязняў сумлення, але да гэтага ніхто не вызвалены, а з турмаў і калоній працягвае паступаць трывожная інфармацыя пра ўзмацненне ціску на людзей.

Больш за тое, у Беларусі арышты і затрыманні сталі амаль штодзённай з'явай. Пра гэта я праінфармаваў міністра замежных спраў, адзначыўшы, у прыватнасці, апошнія выпадкі арыштаў журналістаў і моладзевых актывістаў», - паведаміў Саннікаў сайту charter97.org.

Палітыкі абмеркавалі магчымыя варыянты еўрапейскай палітыкі напярэдадні саміту «Усходняга партнёрства», закранулі таксама тыя працэсы, якія адбываюцца сёння ў Расеі і Украіне.

«Міністр Шварцэнберг запэўніў мяне, што для Еўрапейскага Звяза па ранейшаму прынцыповым застаецца пытанне аб вызваленні палітвязняў», - адзначыў Саннікаў.

Падчас сустрэчы высветлілася, што Карэл Шварцэнберг і Андрэй Саннікаў паляць трубкі, што палітыкі і зрабілі разам падчас гутаркі. Міністр заўважыў, што хацеў бы выкурыць трубку з Саннікавым у свабоднай Беларусі.

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» сустрэўся з кіраўніком МЗС Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам.
Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках