6 траўня 2024, панядзелак, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутаты» адказалі з нагоды МПР: Не ўяўляецца магчымым

8

Брэсцкія актывісты кампаніі «Гавары праўду» атрымалі адказы ад дэпутатаў «палаты прадстаўнікоў» з нагоды малога прымежнага руху з Польшчай.

На дадзены момант з чатырох «дэпутатаў» ліст у адказ даслалі толькі двое - Ларыса Багдановіч і Уладзімір Базанаў.

Віктар Валюшыцкі і Валянцін Мілашэўскі лісты не даслалі.

Актывістамі было пастаўленае «дэпутатам» пытанне аб тым, чаму тыя падчас штогадовага паслання Лукашэнкі беларускаму народу не пацікавіліся, у якія тэрміны будзе рэалізаваны малы памежны рух з Польшчай. Уладзімір Базанаў прыклаў адказ па гэтым пытанні, падпісаны асабіста намеснікам прэм'ер-міністра Пятром Пракаповічам.

Дзяржаўны служачы растлумачыў сітуацыю тым, што на дадзены момант адначасовая рэалізацыя малога прымежнага руху з Польшчай, Літвой і Латвіяй не ўяўляецца магчымым з-за шэрагу абставін. Сярод іх - цяжкасці для беларускага боку ў арганізацыйным, тэхнічным і фінансавым плане.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках