Кадравы голад
44- 15.05.2013, 16:55
Менску катастрафічна не хапае кіроўцаў і медсясцёр.
У гарадской базе дадзеных службы занятасці лідзіруе прафесія кіроўцы. Нягледзячы на сярэднюю зарплату ў 5-6 мільёнаў рублёў, свабоднымі застаюцца больш тысячы вакансій кіроўцы.
Не дзіўна, што наступнай самай запатрабаванай прафесіяй з'яўляецца медсястра (больш за 900 вакансій), праца якой ацэньваецца разы ў два танней.
Таксама ў ліку найбольш запатрабаваных муляры (693), прыбіральшчыкі памяшканняў (655), прадаўцы (540), кандуктары (459), цесляры (462), маляры (354), электрагазазваршчыкі (345), паведамілі агенцтву «Менск-Навіны» ва ўпраўленні занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Менгарвыканкама.