7 траўня 2024, aўторак, 23:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барысаўскі «вертыкальшчык» абвінавачваецца па трох артыкулах КК

11
Барысаўскі «вертыкальшчык» абвінавачваецца па трох артыкулах КК

Намесніку кіраўніка Барысаўскага райвыканкама прад'яўленае абвінавачванне ў атрыманні хабару, падбухторванні да дачы хабару і замаху на махлярства.

Абвінавачванне прад'яўленае Следчым упраўленнем УСК па Менскай вобласці.

Нагадаем, чыноўнік быў затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару ў памеры 13.000 даляраў ЗША за спрыяльнае вырашэнне пытання аб узгадненні інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі будынкаў для арганізацыі вытворчасці. У дачыненні да яго была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.430 (атрыманне хабару службовай асобай, якая займае адказнае становішча, у асабліва буйным памеры) КК.

У ходзе папярэдняга расследавання былі ўстаноўленыя і іншыя акалічнасці супрацьпраўнай дзейнасці арыштаванага. У дачыненні да затрыманага былі распачатыя яшчэ дзве крымінальныя справы аб падбухторванні да дачы хабару (ч.5 арт.16, ч.2 арт.431 КК) і замаху на махлярства, здзейсненым у буйным памеры (ч.1 арт.14, ч.3 арт.209 КК).

Былому чыноўніку пагражае да 15 гадоў турмы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках