8 траўня 2024, Серада, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя дапытала незалежнага журналіста па справе аб «паклёпе»

4
Міліцыя дапытала незалежнага журналіста па справе аб «паклёпе»

Супрацоўнік міліцыі распытваў бялыніцкага журналіста Барыса Вырвіча пра супрацоўнікаў тэлеканала «Белсат».

Участковы інспектар Бялыніцкага РАУС, лейтэнант міліцыі Аляксандр Емяльянаў наведаў выдаўца газеты «Могилёвский выбор» сёння раніцай. Асноўнай прычынай для візіту супрацоўнік міліцыі назваў высвятленне пытання, якім чынам на тэлеканале «Белсат» з'явіўся матэрыял пра СВК «Лебядзянка», і ці з'яўляюцца незалежныя журналісты, якія здымалі гэты сюжэт, супрацоўнікамі тэлеканала, піша ПЦ «Вясна».

«Участковы інспектар Бялыніцкага РАУС Аляксандр Емяльянаў прыехаў у мой прыватны дом у аграгарадку Вялікая Машчаніца ў 9.40 раніцы, - распавядае Барыс Вырвіч. - Супрацоўнік міліцыі спрабаваў высветліць, ці пражываю я з сям'ёй, і ці з'яўляюся выдаўцом газеты «Могилёвский выбор». Фармальнай падставай для візіту паслужыла заява супрацоўніка СВК «Лебядзянка» Міхаіла Бялова, пляменніка былога старшыні гаспадаркі Пятра Бялова, аб паклёпе ў яго адрас, які нібыта здзейсніў Валерый Вусік падчас наведвання з незалежнымі журналістамі фермы СВК «Лебядзянка» 28 лютага. Матэрыял пра гэта пазней з'явіўся на тэлеканале «Белсат». Праўда, для мяне засталося абсалютна незразумелым, якое я маю дачыненне да заявы і гэтага матэрыялу, паколькі я не прысутнічаў пры яго здымках.

Здзівіла мяне і тое, што асноўныя пытанні, якія цікавілі Аляксандра Емяльянава - гэта тое, з якога часу выдаецца газета «Могилёвский выбор», хто праводзіў здымкі на ферме СВК «Лебядзянка», і якім чынам гэтыя матэрыялы з'явіліся на «Белсаце». Таксама ўчастковага інспектара вельмі цікавіла, ці не ведаю я, ці з'яўляюцца незалежныя журналісты, якія здымалі гэты сюжэт, «супрацоўнікамі тэлеканала «Белсат». Дзіўна неяк: пры чым тут газета «Могилёвский выбор» і асабіста я» - кажа ён.

У журналіста склалася ўражанне, што больш за ўсё цікавілі супрацоўніка міліцыі як раз незалежныя журналісты, якія праводзілі здымкі, і іх магчымае супрацоўніцтва з тэлеканалам. Гэтай тэмы датычыліся ўсе асноўныя пытанні, якія ён задаваў.

«На большасць з іх я адказаў проста: не ведаю. Аляксандр Емяльянаў у 10.20 скончыў складанне пратаколу апытання і з'ехаў. Хачу таксама адзначыць, што, на мой погляд, пытанні, якія задаваў мне Аляксандр Емяльянаў пры складанні пратаколу, былі папярэдне падрыхтаваныя», - сказаў Барыс Вырвіч.

Нагадаем, намеснік старшыні СВК «Лебядзянка» абвінаваціў журналістаў «Белсата» ў «прамысловым шпіянажы» падчас здымак сюжэту.

Яны хацелі сустрэцца з работнікамі гэтай гаспадаркі, каб мець магчымасць пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю пра тыя парушэнні, пра якія раней распавядаў у сваім пісьмовым звароце да мясцовых уладаў у газеце «Могилёвский Выбор» грамадскі актывіст Валерый Вусік.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках