7 траўня 2024, aўторак, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочага звольнілі за публічную крытыку начальства

16
Рабочага звольнілі за публічную крытыку начальства

Віктар Марчык звольнены са Слонімскай птушкафабрыкі за тое, што адкрыта адстойваў правы рабочых фабрыкі і крытыкаваў дырэктара за безгаспадарчасць.

Свае правы Марчык у чарговы раз збіраецца адстойваць праз суд, перадае «Радыё Свабода».

Першы раз рабочы аховы Віктар Марчык сутыкнуўся з адміністрацыяй птушкафабрыкі пасля таго, як напісаў у міжраённую інспекцыю па працы скаргу на дырэктара Змітра Зайкоўскага. Ён абскардзіў яго патрабаванне аб выліку з заробку вартаўнікоў-электрыкаў грашовай кампенсацыі нібыта за вялікую колькасць перагарэлых лямпачак.

Загад дырэктар павінен быў адмяніць, людзям выплацілі поўныя зарплаты. Акрамя гэтага, упершыню на фабрыцы Марчык абскардзіў тое, што рабочыя не плацілі за перапрацаваныя гадзіны, як патрабуе заканадаўства, у падвойным памеры. Міжраённая інспекцыя працы прызнала незаконнымі і гэтыя дзеянні адміністрацыі.

Пасля гэтых невялікіх перамог рабочы Марчык звярнуўся ў адміністрацыю Лукашэнкі і Камітэт дзяржаўнага кантролю з патрабаваннем разабрацца з неэфектыўным выкарыстаннем фінансавых сродкаў на прадпрыемстве. У той час, як на фабрыцы ёсць фінансавыя праблемы, для кіраўніцтва прадпрыемства купляецца новае замежнае аўто.

А вось пасля гэтага, па словах Марчыка, у яго пачаліся праблемы. Адно за адным рабочы атрымліваў папярэджанні, нават за тое, што размаўляў з правяраючым Дзяржкантролю ў працоўны час, за тое, што ў скарочаны дзень працаваў, як усе, на гадзіну менш, за тое, што ў свой выходны па просьбе кіраўніцтва выйшаў на працу, зрабіў што трэба і пайшоў дадому ізноў жа да заканчэння працоўнага дня.

У выніку гэтага Марчыка спачатку перавялі на менш аплачваную працу, пазбавілі 13-га заробку. А затым дырэктар прапанаваў яму выбраць адзін з загадаў на звальненне: альбо па згодзе бакоў, альбо па артыкуле.

«У загадзе на звальненне па артыкуле пералічаныя пісьмовыя папярэджанні, прычым нават тое, якое адмяніў суд. Я адмовіўся звальняцца па пагадненні бакоў. Але дырэктар сказаў, што звальняе мяне ў любым выпадку. Але сам я гэтага не рабіў, таму што не хацеў звальняцца», - кажа Марчык.

Рабочыя птушкафабрыкі хоць і на баку Марчыка, але ў мікрафон казаць не вырашаюцца. Праўда, адзін мужчына на ўмовах ананімнасці ўсё ж выказаўся.

«Ды ў нас тут усіх звальняюць, калі чалавек нешта супраць кажа. Без артыкула ў працоўнай кніжцы ад нас ніхто не сыходзіць, яшчэ і пагрозы - маўляў, звольню і нідзе не ўладкуешся. І ён, вядома, змагаўся за справядлівасць і вось за гэта і пацярпеў», - сказаў рабочы.

Віктар Марчык настроены дамагацца аднаўлення на працы праз суд, таму што не лічыць сябе вінаватым. Ён перакананы, што працоўныя адносіны дырэктара і рабочага павінны складацца па-іншаму.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках