7 траўня 2024, aўторак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лельчыцкіх школьнікаў кармілі пратэрмінаваным мясам

16
Лельчыцкіх школьнікаў кармілі пратэрмінаваным мясам

Дзяцей кармілі прадуктамі, вырабленымі з паўфабрыкатаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці.

Парушэнні заканадаўства выяўленыя Камітэтам дзяржкантролю пры праверцы Лельчыцкага райпо (раённага спажывецкага таварыства), піша БелаПАН.

У ходзе праверкі ўстаноўленыя факты сістэматычных паставак паўфабрыкатаў ва ўстановы адукацыі для арганізацыі харчавання дзяцей у школах і дашкольных установах паўфабрыкатаў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці.

Так, ва ўстановы адукацыі раёна са студзеня па кастрычнік 2012 года было адгружана 4,5 т пратэрмінаваных мясных паўфабрыкатаў і катлетнага мяса больш чым на 250 млн. рублёў, а за студзень-люты 2013 года - 0,4 т на 25,9 млн. рублёў. Акрамя таго, у 12 рознічных гандлёвых аб'ектах райпо з 18 правераных устаноўленыя розныя парушэнні заканадаўства: продаж тавараў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, адсутнасць цэннікаў на таварах і іншыя парушэнні.

Па выніках праверкі Камітэтам дзяржкантролю вобласці за дадзеныя і іншыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 16 службовых асоб райпо.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках