18 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брусэль і Страсбург едуць псеўдаправаабаронцы з Беларусі

33
У Брусэль і Страсбург едуць псеўдаправаабаронцы з Беларусі

Квазі-праваабарончыя арганізацыі ствараюць беларускія ўлады.

Нечаканае адкрыццё зрабіла для сябе праваабаронца Алена Танкачова: наша грамадзянская супольнасць нашмат багацейшая, чым ёй здавалася! Адкрыццё гэта яна зрабіла падчас нядаўняга візіту ў Страсбург на пасяджэнне Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

«Адным з прадстаўнікоў у рамках гэтай групы быў спадар, які прадставіўся ад праваабарончай арганізацыяй «Public association for protection of human rights», якая, паводле ягоных слоў, больш за 10 гадоў дзейнічае на базе Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэта і, нібыта, у гэтую арганізацыю аб'яднаны прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці - выкладчыкі права ды іншых гуманітарных дысцыплін», - распавяла Танкачова «Еўрарадыё».

Ні аб гэтай арганізацыі, ні пра яе дзейнасць ніколі раней нічога не было чуваць. Нават Google не дапамог выправіць гэтую памылку. Гэта не было б дзіўна, абураецца Танкачова, калі б праваабарончая арганізацыя была дзяржаўнай. Але Аляксей Траццякоў, які прадстаўляў «Public association», сцвярджае, што яны - недзяржаўныя.

Аднак журналісты знайшлі ў Берасці і гэтую невядомую «Public association for protection of human rights», і яе кіраўніка. Ім аказаўся выкладчык Берасцейскага ўніверсітэта імя Пушкіна Іван Катляр. Арганізацыя сапраўды існуе з 1996 года. А што да актыўнасці ...

«Пакуль арганізацыя займаецца тым, што спрыяе выкладанню, адукацыі ў сферы правоў чалавека. Дапамагае праводзіць канферэнцыі, семінары, якія штогод праходзяць у нашым універсітэце», - кажа Катляроў.

Але ж арганізацыя - рэспубліканская! І вось некалькі месяцаў таму, пасля чарговага перавыбрання на пасаду кіраўніка гэтай «праваабарончай» арганізацыі, Катляроў прымае валявую пастанову:

«Прынятая пастанова зрабіць арганізацыю паўнавартаснай - каб яна займалася і юрыдычнай абаронай, і інфармацыйнымі справамі...»

Сцвярджае, што ідэя гэтая прыйшла яму ў галаву без падказкі з боку. Мабыць, першым крокам на шляху такой рэарганізацыі і стала прысутнасць прадстаўніка «Public association» ў Страсбургу. Але чаму гэта быў не кіраўнік арганізацыі, а чалавек, якога зусім нядаўна ўвялі ў аргкамітэт?

«Ну, гэта не ад нас, я не ведаю - мабыць, гэта Міністэрства замежных спраў яго накіроўвала...», - прызнаецца Катляроў.

З'яўленне на пасяджэнні Рады Еўропы нікому невядомай «праваабарончай» арганізацыі Танкачова звязвае з пошукам еўрачыноўнікамі «кампраміснай прадстаўнічасці на пляцоўцы беларускай грамадзянскай супольнасці».

«Будзем бліжэйшым часам сведкамі таго, што будуць з'яўляцца прадстаўнікі псеўдаграмадскіх арганізацый з псеўдамэтамі, і мы павінны быць да гэтага гатовыя», - кажа Танкачова.

Самае абуральнае, тлумачыць сваю рэакцыю праваабаронца, што яны «хаваюцца» за недзяржаўныя: хай бы казалі праўду, што яны прадстаўнікі праўладных арганізацый, і сумленна адстойвалі ў дыскусіях пазіцыю рэжыму.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках