19 красавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Гэта цмяная ініцыятыва

16
Віталь Рымашэўскі: Гэта цмяная ініцыятыва

Пасля гучных заяваў пра адзінага кандыдата ніякіх дзеянняў не будзе, лічыць палітык.

Такое меркаванне сустаршыня па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) Віталь Рымашэўскі выказаў сайту charter97.org, каментуючы пачатак кампаніі «Народны рэферэндум».

«Беларуская апазіцыя ў апошні час арганізоўвае шмат ініцыятыў і робіць шмат гучных заяваў, але вельмі мала займаецца практычнай дзейнасцю. Для мяне сённяшняя ініцыятыва выглядае досыць цмяна, і пакуль што не відаць канкрэтных дзеянняў людзей, якія праводзілі сёння прэс-канферэнцыю», - лічыць палітык.

Ён падкрэсліў, што некаторыя апазіцыйныя палітыкі неаднаразова спрабавалі ісці афіцыйным шляхам, але гэта заканчвалася нічым.

«Мэта гэтага рэферэндуму таксама вельмі размытая. У беларускага грамадства шмат праблем: кагосьці хвалюе, што ў Беларусі няма дэмакратыі, а кагосьці абсалютна іншае. Незразумела, на каго будзе арыентаваная гэтая кампанія. Пра тое, ці застанецца гэта проста гучнай заявай ці ж за гэтым рушыць услед рэальная праца з людзьмі, можна будзе сказаць праз некалькі месяцаў, таму што гэта не першая заява апазіцыйных арганізацый менавіта ў такім складзе. І пасля заяваў пра адзінага кандыдата ніякіх дзеянняў не было», - упэўнены Віталь Рымашэўскі.

Нагадаем, сёння на прэс-канферэнцыі тры апазіцыйныя арганізацыі заявілі пра доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства.

Рух «За Свабоду», Партыя БНФ і «Гавары праўду» абвясцілі пра пачатак кампаніі «Народны рэферэндум».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках