14 чэрвеня 2024, Пятніца, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Шумчанка: У простых прадпрымальнікаў мільёнаў няма

20
Анатоль Шумчанка: У простых прадпрымальнікаў мільёнаў няма

«Прадпрымальнікаў», якія зарабляюць мільёны, краіна ведае ў твар. Яны ганарацца сяброўствам з уладай.

Такое меркаванне сайту charter97.org выказаў адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Беларусі Анатоль Шумчанка, каментуючы патрабаванні беларускага кіраўніка аб узмацненні жорсткасці барацьбы з эканамічнымі злачынствамі.

«Са словаў Лукашэнкі можна зрабіць выснову, што гаворка ідзе пра блізкі круг так званых прадпрымальнікаў, якія займаюцца буйным бізнесам. Я хачу, каб словы пра тое, што простыя прадпрымальнікі маюць тры машыны і зарабляюць мільёны даляраў, аказаліся праўдай. Але толькі ў тым выпадку, калі б гэта тычылася простых прадпрымальнікаў», - падкрэсліў Анатоль Шумчанка.

Ён адзначыў, што ў дадзеным выпадку гаворка ідзе не пра бізнесменаў, якія стаяць на рынках, у гандлёвых цэнтрах і зарабляюць капейку.

«Гаворка ідзе пра тых, хто ўзводзіць буйныя гіпермаркеты і мае выгадны бізнес, які не супастаўны з тым, што маюць простыя прадпрымальнікі. Мабыць Лукашэнка паказвае народу свой «клопат», ставячы бізнесменаў у жорсткія рамкі. Гаварыць - гэта яго праца. Таму трэба адрэагаваць на складскія запасы, на нібы шэрыя схемы з нявыплатай падаткаў і трымаць у тонусе сваё бліжэйшае асяроддзе», - упэўнены лідар «Перспектывы».

Ён лічыць, што простым прадпрымальнікам не варта сур'ёзна ставіцца да гэтых слоў.

«У нас мільёнаў няма. Сёння мы сапраўды плацім падаткі і не ўспрымаем гэтыя словы на свой рахунак. Няхай іх сур'ёзна ўспрымаюць тыя, хто ганарацца сяброўствам з уладай і зарабляюць мільёны. А такіх «прадпрымальнікаў» краіна ведае ў твар», - упэўнены Анатоль Шумчанка.

Нагадаем, учора беларускі кіраўнік запатрабаваў ад сілавікоў зрабіць больш жорсткай барацьбу з «эканамічнымі злачынствамі».

Пры гэтым ён заявіў: «Мы не можам дапусціць, каб праз эканамічныя правапарушэнні ў нас адбылося расслаенне грамадства. Яно ўжо сёння ёсць: ён мае паўтары нейкіх крамкі, а сям'я ездзіць на трох іншамарках, набытых па мільёну даляраў».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках