14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераможца «Еўрабачання-2013» спяе басанож у Віцебску

14
Пераможца «Еўрабачання-2013» спяе басанож у Віцебску

19-гадовая датчанка Эмілі дэ Форэст дала сваю згоду выступіць босай на «Славянскім базары».

Праўда, ганарар і райдэр з беларускім бокам спявачка яшчэ не ўзгадніла.

У кулуарах пагаворваюць, што за сваё 3-х хвіліннае з'яўленне на сцэне віцебскага амфітэатра пераможца «Еўрабачання-2013» запрасіла такі ж ганарар як і ў мінулым годзе шведка Ларын - 30 000 еўра. Кошт не недасягальны, хоць яшчэ нейкіх тры гады таму за такія ж грошы беларусы адмовілі пераможцы «Еўрабачання» немцы Лене Майер. Было дорага...

Як высветліла «Комсомольская правда в Беларуси», на фестывалі Эмілі выканае свой пераможны хіт «Толькі слёзы». А вось ці прывязе датчанка ў Віцебск свае метровыя амерыканскія барабаны і флейту пакуль невядома. Беларускія арганізатары яшчэ ўзгадняюць усе ўмовы знаходжання спявачкі ў Віцебску.

А вось ад традыцыйнага канцэрта «Зоркі Еўрабачання» арганізатары ў гэтым годзе адмовіліся. Фестываль мяняе фармат...

Але зорак з «Еўрабачання-2013» гледачам і журналістам усё роўна будзе хапаць. На адкрыцці «Базару» выступіць беларуская ўдзельніца, фіналістка «Еўрабачання-2013» Алена Ланская.

На закрыцці бронзавы прызёр, украінка Злата Огневіч. Чакаецца, што пафестываліць пад'едзе і срэбны ўдзельнік «Еўрабачання», азербайджанец Фарыд Мамедаў.

Нагадаем, беларуская ўдзельніца конкурсу заняла 16-е месца. Вакол вынікаў «Еўрабачання» разгарэўся скандал. Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў запатрабаваў вывучыць пытанне са «зніклымі» галасамі азербайджанцаў, якія аддалі за расейскую артыстку Дзіну Гарыпаву, якая выступіла ў фінале конкурсу.

Паводле дадзеных выніковай табліцы, азербайджанскія гледачы не далі Расеі ніводнага бала, у той час як амбасадар краіны ў Маскве запэўніваў, што Расея павінна была атрымаць ад паўднёвага суседа 10 балаў

Праз некалькі дзён беларускі кіраўнік Лукашэнка абвінаваціў Расею ў фальсіфікацыі балаў на «Еўрабачанні». Ён заявіў, нягледзячы на тое, што афіцыйна Расея не дала нашай удзельніцы ні аднаго бала, «яна можа смела запісаць у свой актыў 12 балаў, не менш».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках