26 красавiка 2024, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі рэжысёр Віктар Аслюк перамог на фестывалі ў Партугаліі

3
Беларускі рэжысёр Віктар Аслюк перамог на фестывалі ў Партугаліі

Дакументальны фільм «Цяпло» атрымаў Гран-пры X Міжнароднага кінафестывалю «10º Black & White - Festival Internacional Audiovisual».

Стужка з'яўляецца лідарам па ўдзелу ў Міжнародных кінафестывалях і колькасці ўзнагарод сярод карцін беларускага дакументальнага кіно апошніх гадоў, піша БелТА.

Фільм зняў рэжысёр Віктар Аслюк.

«Сюжэт карціны «Цяпло» распавядае пра крыху дзіўнае месца, дзе ўзімку сярод гурбаў і замёрзлых ледзяных вадаспадаў вельмі цёпла. Мужчыны і жанчыны там паўапранутыя, разгарачаныя. Іх рухі каля станкоў дасканалыя - хуткія, рытмічныя, дакладныя, быццам танец. Несціханы гул машын падобны на музыку. Такая бездакорная гармонія паміж людзьмі і механізмамі, што яны здаюцца чымсьці адзіным, цэльным, працягам адзін аднаго. Толькі на імгненні перарываецца адладжанае бясконцае дзейства: хтосьці задумваецца, ці выцірае пот з ілба, ці садзіцца, каб уздыхнуць. Людзі на гэтай фабрыцы ў пасёлку Смілавічы недалёка ад Менска робяць валёнкі, якія потым прадаюцца па ўсім свеце», - распавяла начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і рэкламы «Беларускага відэацэнтра» Алеся Жорнікава.

Міжнародны кінафестываль у Партугаліі - гэта форум чорна-белага кіно, які ў апошнія гады ўсё больш выклікае цікавасць у гледачоў.

Задача фестывалю складаецца не ў паказе манахромнай версіі фільмаў, а ў стымуляванні стварэння гукавой прасторы, злучанай з чорна-белай карцінай, спалучэнне якіх дадае эмацыйнасці.

Нагадаем, у іншым кінафестывалі, які таксама пройдзе ў Партугаліі, прыме ўдзел фільм «Жыве Беларусь!». Ён будзе паказаны ў Сэтубале. Міжнародны фестываль Festroia праходзіць там з 1985 года. У конкурснай праграме бяруць удзел фільмы з краін, якія вырабляюць менш 30 поўнаметражных стужак за год.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках