Маштабны пажар у кіеўскім гмаху (Відэа)
9- 31.05.2013, 9:53
- 34,030
Моцны пажар у жылым 25-павярховым доме тушылі 20 адзінак тэхнікі.
Падчас пажару выгарэла знешняя ашалёўка да вышыні 18 паверху. Жыхары дома і відавочцы сцвярджаюць, што агонь знаходзіўся на ўзроўні 21 паверха. Ахвяр і пацярпелых у выніку пажару няма: людзі паспелі выбегчы на вуліцу, піша сайт delo.ua.

«30 траўня ў 21:35 у ГУ ДСНС Украіны ў Кіеве паступіла паведамленне аб пажары ў 25-павярховым жылым доме па вуліцы Гецьмана, 1Б. Гарэла вонкавая ашалёўка будынка», - паведамілі ў ДзяржНЗ.
Прычынай пажару стаў няякасны ўцяпляльнік. Пажар удалося спыніць на ўзроўні 18-га паверху а 22:46. У 22:55 пажар быў цалкам ліквідаваны, пішуць podrobnosti.ua.
«Ахвяраў і пацярпелых няма», - удакладнілі ў Дзяржслужбе. Для тушэння агню былі задзейнічаныя 20 адзінак тэхнікі. Прычыну пажару і нанесеныя страты ў дадзены момант высвятляюць, аднак, мяркуючы па плошчы ўзгарання, яны абяцаюць быць значнымі.
У ліпені 2012 года гэты дом ужо гарэў. Пажар узнік на 3 паверсе і за лічаныя хвіліны распаўсюдзіўся да даху. Тады таксама гарэла ашалёўка дома. Нягледзячы на маштаб пажару (адна кватэра выгарэла дашчэнту), ахвяр і пацярпелых не было.