5 траўня 2024, Нядзеля, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіўнае ДТЗ у Менску: Toyota пратараніла дом

54

«Гэта што было?» - такім пытаннем збянтэжыліся сведкі дзіўнага ДТЗ у Менску.

Рэгістратар зафіксаваў момант ДТЗ: кіроўца Toyota Avensis пры выкананні левага павароту не справіўся з кіраваннем, зачапіў бардзюр, потым выехаў на тратуар і ўрэзаўся ў будаўнічыя лясы і дом. Як сцвярджае аўтар відэа, ад удару мужчыну адкінула на пасажырскае сядзенне. Зрэшты, гэта не перашкодзіла яму хутка зарыентавацца, піша onliner.by.

Аварыя адбылася на скрыжаванні вул. Захарава і зав. Бранявога ў Менску. Яшчэ б крыху - і Toyota урэзалася бы ў Audi Q5. Але кіроўца апошняй машыны, заўважыўшы неадэкватны манеўр, своечасова стаў прытарможваць. Праз 15 секунд пасля ДТЗ вінаваты здаў назад і з'ехаў з пабітым капотам.

«Гэта што было?» - пыталіся сведкі дзіўнага ДТЗ у Менску.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках