Прэм’ер РФ сустрэўся з Лукашэнкам у рэзідэнцыі «Заслаўе»
36- 31.05.2013, 21:00
- 54,963
Беларускі правадыр і расейскі прэм'ер-міністр абмеркавалі беларуска-расейскае супрацоўніцтва ў розных сферах.
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, 31 траўня ў дзяржаўнай рэзідэнцыі «Заслаўе» ён правёў сустрэчу са старшынём урада Расейскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым.
Стораны абмеркавалі «шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва Беларусі і Расеі ў розных сферах, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях, перспектывы «саюзнага» будаўніцтва, вынікі праведзенага ў Менску пасяджэння Рада кіраўнікоў урадаў СНД».
Нагадаем, у беларускай сталіцы сёння прайшло пасяджэнне Рада кіраўнікоў урадаў краін СНД. Праз яго правядзенне ўлады перацялі рух у цэнтры горада.
Падчас свайго візіту ў Менск Дзмітрый Мядзведзеў таксама плануе разгледзець з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам пытанне аб падпісанні нафтавага балансу паміж Расеяй і Беларуссю.