2 траўня 2024, Чацвер, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя лагеры: менскія школьнікі будуць працаваць за $100

151
Працоўныя лагеры: менскія школьнікі будуць працаваць за $100

Улады пачалі рэалізацыю ідэі стварэння працоўных лагераў для падлеткаў.

У іх змогуць правесці частку маючых адбыцца летніх канікул школьнікі з Савецкага раёну беларускай сталіцы. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі раённай адміністрацыі, перадае агенцтва «Менск-навіны».

Падлеткі змогуць папрацаваць, напрыклад, на ўборцы ўраджаю ў агракамбінаце «Ждановічы». Для дзяўчынак будуць прадугледжаныя месцы фасаўшчыц у ААТ «ЦУМ». У Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач» школьніцы змогуць падпрацаваць на швейнай вытворчасці і вырабе сувенірнай прадукцыі. Акрамя таго, на тэрыторыі ўстаноў адукацыі падлеткі будуць працаваць у якасці падсобных рабочых.

Па запэўненнях ідэолагаў раёна, сярэдні заробак у лагерах працы і адпачынку складзе ад 800 тысяч да 1,2 мільёна рублёў.

На думку праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, зараз падлеткаў і школьнікаў нельга прымусіць працаваць, піша camarade.biz.

«У нас ва ўрадзе заселі нейкія апалагеты савецкай практыкі. То Дэкрэт №9 забараняе людзям звальняцца, то цяпер ЛПА... Такое ўражанне, што ўлады хочуць уладкаваць на працу ўсіх, каго можна. Вось толькі ў СССР праца была абавязковай, а ў Беларусі па Канстытуцыі мы маем права на працу, а не абавязак. Больш за тое, прымус да працы. Прымусовая праца ў нас забароненая. Прымусіць да працы чалавека можна толькі ў адным выпадку - па рашэнні суда, які палічыць, што менавіта такая мера неабходная для выпраўлення асуджанага. Але кожнага падлетка судзіць не будзеш».

Аднак самае вялікае пытанне выклікае ў Стэфановіча той кантынгент, які ў гэтыя працоўныя лагеры будзе трапляць. Ён не выключае, што туды будуць накіроўвацца так званыя «праблемныя падлеткі», якія стаяць на ўліку ў пакоях міліцыі і гэтак далей. Калі яны будуць «разбаўленыя» звычайнымі дзецьмі, то можа атрымацца нейкае падабенства «дзіцячай калоніі», з усімі іх прыкметамі: «дзедаўшчынай», «правам моцнага» і гэтак далей.

Пра ідэю стварэння працоўных лагераў для падлеткаў раней паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур.

«Калі ў сельскай мясцовасці дзеці ў большай ступені прыцягнутыя да працы, у тым ліку на падсобных участках, то ў гарадах у перыяд летніх канікул многія падлеткі адкрыта лайдачаць, - падкрэсліў ён. - Пастаўленая задача, каб на вуліцах не было валацужных падлеткаў у перыяд канікул».

Напісаць каментар 151

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках