27 красавiка 2024, Субота, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лікбез па гісторыі войска: «Героі-палкаводцы Беларусі»

10

Падпалкоўнік запасу склаў галерэю ваеначальнікаў, у якой чытачы знойдуць як герояў часоў ВКЛ, так і Першай сусветнай, Грамадзянскай і Другой сусветнай войнаў.

У кнігарнях з'явіўся набор плакатаў «Палкаводцы і ваеначальнікі зямлі беларускай». Гэта своеасаблівы лікбез па гісторыі беларускага войска, перадае газета «Наша Ніва».

Серыю з 28 плакатаў фармату А4 стварыў падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі. Ідэя стварэння прыйшла да яго падчас службы ў войску.

«У нас ва ўсіх ваенных установах вісяць партрэты палкаводцаў, але паўсюль гэта Сувораў, Неўскі, Нахімаў. Да гэтых фігур няма пытанняў як да ваенных, але ёсць пытанні іншага роду. Да таго ж у нас ёсць свае ваеначальнікі», - тлумачыць Віталь Чырвінскі.

Вайсковец налічыў больш 250 беларускіх палкаводцаў, пра якіх варта было згадаць.

У серыі «Беларускія палкаводцы» аматары гісторыі знойдуць партрэты і біяграфіі як даволі вядомых фігур, такіх як Тадэвуш Касцюшка, князь Альгерд або Канстанцін Астрожскі, так і малавядомых шырокаму колу людзей военачальнікаў. Сярод іх - міністр вайсковых спраў БНР Кіпрыян Кандратовіч, чэхаславацкі генерал Сяргей Вайцяхоўскі, герой абароны Ленінграда віцэ-адмірал Валянцін Дрозд.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках