1 траўня 2024, Серада, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закрыты працэс над Андрэем Гайдукова працягнецца заўтра

15
Закрыты працэс над Андрэем Гайдукова працягнецца заўтра

Віцебскі абласны суд працягне разгляд скандальнай «шпіёнскай справы».

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў праваабаронца Павел Левінаў. Сёння ён быў каля будынку суда.

«Пастанова пра тое, што працэс будзе закрытым, была прынятая суддзёй Галінай Урбановіч. Пра яе прычыны ніхто нічога сказаць не можа. Журналісты і праваабаронцы, якія сёння прыйшлі да будынка суда, не трапілі ўнутр. Я сам звяртаўся ва ўсе магчымыя інстанцыі, аж да Вярхоўнага суда, але нідзе не змог атрымаць адказ на пытанне аб прычынах правядзення закрытага працэсу. Заўтра я паспрабую даведацца пра гэта ў старшыні Віцебскага абласнога суда Мікалая Хамічэнкі», - распавёў ён.

Праваабаронца адзначыў, што праз свае каналы здолеў даведацца, што падчас працэсу Андрэй Гайдукоў знаходзіцца ў жалезнай клетцы.

Нагадаем, суд над палітвязнем Андрэем Гайдукова пачаўся сёння. Пра тое, што працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Андрэя Гайдукова судзяць у Віцебскім абласным судзе. Актывіст апазіцыі быў этапаваны ў абласны цэнтр некалькі дзён таму. Яго сваякам адмовілі ў сустрэчы з ім.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладвання схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Праваабаронцы і актывісты апазіцыі ўважаюць гэтае абвінавачванне за бессэнсоўнае.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюд газэты «Хартыя'97». Пераслед Андрэя Гайдукова звязваюць з ягонымі апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках