13 чэрвеня 2026, Субота, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лана Дэль Рэй сабрала на канцэрце 7 тысяч менчукоў

32

Менскія прыхільнікі амерыканскай поп-дзівы падаравалі ёй мабільнік.

Як і было заяўлена ў афішы, канцэрт спявачкі пачаўся роўна ў 20:00. Праўда, першай на сцэну выйшла не сама Лана, а літовец Маркас Палубенка. Музыкант прыляцеў з амерыканкай з Кіева і ўжо не першы раз выступае ў яе на разагрэве. Як аказалася, на яго месцы маглі быць беларускія артысты - арганізатары праводзілі адпаведны конкурс. Аднак ніхто з нашых музыкаў не спадабаўся Дэль Рэй, піша onliner.by.

Паслухаць меланхалічныя песні прыйшло каля 6700 чалавек - больш, чым на The Offspring. Зала была запоўненая школьнікамі, хіпстэрамі і «тым, каму за 35».

Сцэна спявачкі была падобная на гасціную ў асабняку: раяль, пальмы, статуі львоў, велізарная люстра і карцінныя рамы з умантаванымі ў іх экранамі.

Лана Дэль Рэй сабрала на канцэрце 7 тысяч менчукоў. Фота: onliner.by

Лана Дэль Рэй спявала ледзь больш за гадзіну і за гэты час некалькі разоў спускалася да прыхільнікаў. Тыя, каму ўдалося атрымаць аўтограф ці хаця б дакрануцца да спявачкі, вішчалі ад захаплення. Акрамя намаляваных партрэтаў, прыхільнікі падарылі свайму куміру кветкі з саломкі і мабільны тэлефон.

Нагадаем, былі асцярогі, што спявачка не даедзе да Менска. Напярэдадні свайго выступлення ў Беларусі, поп-дзіва адмяніла свае канцэрты ў Піцеры і Маскве з-за дрэннага самаадчування.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках