Варшаўскі аэрапорт эвакуяваны з-за падазронай сумкі
1- 13.06.2013, 15:21
- 10,076
Паліцыя эвакуявала пасажыраў аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапэна польскай сталіцы.
Пра гэта паведамілі пасажыры аднаго з самалётаў у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».
Прычынай гэтага стаў заплечнік, пакінуты каля гадзіны таму на тратуары каля залы прыбыцця. Паліцыя прыняла рашэнне часова абмежаваць рух каля залы прыбыцця аэрапорта. Частку пасажыраў не выпускаюць з зоны атрымання багажу.
Прэс-служба варшаўскага аэрапорта паведамляе, што паліцэйская аперацыя павінна хутка скончыцца.