19 красавiка 2024, Пятніца, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Новае жыццё» вырашылі пакуль не высяляць

27
«Новае жыццё» вырашылі пакуль не высяляць

Гаспадарчы суд Менска прыпыніў выканаўчую вытворчасць у дачыненні да царквы «Новае жыццё».

Раніцай 14 чэрвеня адміністратару царквы «Новае Жыццё» патэлефанавала судовы выканаўца Вольга Шчарбовіч. Яна папрасіла юрыста царквы прыехаць у Гаспадарчы суд Менска, каб забраць пастанову аб прыпыненні выканаўчай вытворчасці ў дачыненні да царквы «Новае Жыццё», прызначыўшы для гэтага час у 14.00, паведамляе сайт царквы.

Нагадаем, толькі ўчора абшчына атрымала позву ад судовага выканаўцы Шчарбовіч аб узбуджэнні выканаўчай вытворчасці ў яе дачыненні. У гэтым дакуменце царкве прапаноўвалася на працягу 7 дзён вызваліць займаны ёю будынак на вуліцы Кавалёва ў беларускай сталіцы.

Дадзенае рашэнне прынята Гаспадарчым судом сталіцы на падставе заявы, якая паступіла 29 траўня ад УП «ЖРЭА Маскоўскага раёна горада Менска».

Ліст аналагічнага зместу прыйшоў у адрас царквы 27 лістапада 2012 года. Тады напярэдадні прызначанай даты высялення стала вядома пра тое, што ЖРЭА Маскоўскага раёна Менска адклікала свае патрабаванні.

«Хачу нагадаць, што ў 2009 годзе рашэннем Гаспадарчага суда Менска будынак царквы быў перададзены ва ўласнасць ЖРЭА Маскоўскага раёна. І пакуль правы на будынак па дакументах належаць ЖРЭА, гэтая арганізацыя мае права патрабаваць выканання рашэння суда», - заявіў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Каля сямі гадоў Менгарвыканкам спрабуе выселіць «Новае жыццё» з займанага імі будынка. У 2005 годзе гарадскія ўлады пазбавілі рэлігійную абшчыну права карыстання зямельным участкам, вылучаным абшчыне ў бестэрміновае карыстанне.

Каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем царквы ў кастрычніку 2006 года вернікі правялі пост-галадоўку, якая доўжылася каля месяца. Галадоўнікі змянялі адзін аднаго, пастаянна знаходзячыся ў будынку царквы. Акцыя была спыненая пасля таго, як уладам прыйшлося адступіць - сітуацыя вакол царквы атрымала шырокі міжнародны рэзананс. У абарону «Новага жыцця» актыўна выступілі прадстаўнікі дэмакратычных сіл, краіны ЕЗ, замежныя палітыкі, святары, рэлігійныя аб'яднанні.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках