2 траўня 2024, Чацвер, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд высяляе царкву «Новае жыццё»

88
Суд высяляе царкву «Новае жыццё»

Пастанову аб высяленні царквы «Новае жыццё» прыняў Гаспадарчы суд Менска.

Сёння грамада атрымала позву ад судовага выканаўцы Шчарбовіч А.М. аб распачынанні выканаўчай справы ў дачыненні да яе. У гэтым дакумэнце царкве прапануецца на працягу 7 дзён вызваліць займаны ёю будынак на вуліцы Кавалёва ў беларускай сталіцы. Гэтая пастанова прынятая Гаспадарчым судом сталіцы на падставе заявы, якая паступіла 29 траўня ад УП «ЖРЭА Маскоўскага раёна горада Мінска», паведамляе сайт «Новага жыцця».

Нагадаем, што ліст аналагічнага зместу прыйшоў на адрас царквы 27 лістапада 2012 года. Тады напярэдадні прызначанай даты высялення стала вядома аб тым, што ЖРЭА Маскоўскага раёна Менска адклікала свае патрабаванні.

«Хачу нагадаць, што ў 2009 годзе пастановай Гаспадарчага суда Менска будынак царквы быў перададзены ва ўласнасць ЖРЭА Маскоўскага раёна. І пакуль правы на будынак паводле дакумэнтаў належаць ЖРЭА, гэтая арганізацыя мае права патрабаваць выканання пастановы суда», - заявіў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Блізу сямі гадоў Менгарвыканкам спрабуе выселіць «Новае жыццё» з займанага імі будынка. У 2005 годзе гарадскія ўлады пазбавілі рэлігійную суполку права карыстання зямельным надзелам, выдадзеным суполцы ў бестэрміновае карыстанне.

Каб прывабіць увагу грамадскасці да праблем царквы, у кастрычніку 2006 года вернікі правялі пост-галадоўку, якая доўжылася блізка месяц. Галадоўнікі змянялі адзін аднаго, заўсёды знаходзячыся ў будынку царквы. Акцыя была спыненая пасля таго, як уладам давялося адступіць - сітуацыя вакол царквы атрымала шырокі міжнародны розгалас. У абарону «Новага жыцця» актыўна выступілі прадстаўнікі дэмакратычных сіл, краіны ЕЗ, замежныя палітыкі, святары, рэлігійныя аб'яднанні.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках