14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 8:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвэжскіх жанчын набяруць у войска

73
Нарвэжскіх жанчын набяруць у войска

Нарвэжскі парламэнт прыняў законапраект, які абавязвае жаночую частка насельніцтва краіны праходзіць службу ў войску.

Такім чынам, Нарвэгія стане першай краінай Еўропы і NATO, у якой вайсковая служба будзе абавязковая для абодвух палоў, адзначае NEWSru.com.

«Правы і абавязкі павінны ва ўсіх быць аднолькавымі. Ва ўзброеных сіл павінен быць доступ да найлепшых чалавечых рэсурсаў, незалежна ад полу, а цяпер у войску служаць збольшага мужчыны», - сказала адная з аўтараў законапраекта Лаіла Густаўсэн.

Цяпер у нарвэжскім войску жанчыны служаць паводле кантракту. Паводле звестак міністэрства абароны краіны, яны складаюць блізу 10% вайскоўцаў.

Цяпер служба ў войску з'яўляецца абавязковай для грамадзянак Ізраіля, Кубы, КНДР, Лібіі, Туніса і шэрагу краін цэнтральнай Афрыкі.

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў нарвэжскі ўрад робіць розныя захады, накіраваныя на большае ўцягванне жанчын у сацыяльнае і эканамічнае жыццё дзяржавы. Краіна ўваходзіць у лік лідэраў колькасцю топ-мэнэджараў і палітыкаў, якія належаць да прыгожага полу. Замена добраахвотнай вайсковай службы для дзяўчат на абавязковую стала чарговым крокам у гэтым кірунку.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках