Нэльсан Мандэла папраўляецца
3- 16.06.2013, 21:25
- 7,615
Стан экс-прэзідэнта ПАР Нэльсана Мандэлы, шпіталізаванага 8 чэрвеня, палепшыўся.
Аб гэтым заявіў прэзідэнт краіны Джэйкаба Зуму, піша «Газета.Ru».
«Мы вельмі радыя, што яму становіцца лепш. Нягледзячы на тое, што ягоны стан застаецца вельмі сур'ёзным, лекары мяркуюць, што ён папраўляецца», - растлумачыў Зума.
94-гадовы экс-прэзідэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і лаўрэат Нобелеўскай прэміі свету быў дастаўлены ў шпіталь на мінулым тыдні праз рэцыдыў лёгачнай хваробы. За апошнія некалькі месяцаў Мандэла быў шпіталізаваны некалькі разоў. Перад апошняй выпіскай 6 красавіка яму дыягнаставалі пнеўманію.
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі свету і змагар за правы чалавека Нэльсан Мандэла адседзеў 27 гадоў у турме. У 1990 годзе ён выйшаў на волю, а ў 1994 годзе перамог на прэзідэнцкіх выбарах, стаўшы першым чарнаскурым прэзідэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
У апошнія гады Мандэла рэдка з'яўляўся на публіцы - у сувязі з пагаршэннем стану здароўя.
Фота: EPA